У Мінску распачаў працу мабільны каток

4 октября 2014

Да адкрыцця сезона аднавілі асартымент канькоў, у пракаце 700 пар розных памераў - ад 28 да 46. Дзякуючы новай тэхналогіі заліўкі лядовае пакрыццё стала больш якасным. Адначасова на гэтай адкрытай пляцоўцы змогуць катацца каля 230 чалавек.


Працуе мабільны каток кожны дзень з 11 гадзін раніцы да 11 вечара. Цана білета для самых маленькіх 20 тысяч рублёў, кошт разавага наведвання для дарослых на ранішні сеанс 30 тысяч, увечары 40 тысяч рублёў.