У Мінску можна будзе паглядзець кітайскае кіно

25 сентября 2013
У сталічным кінатэатры Цэнтральны пройдуць Дні кітайскага кіно. Ужо з 30 верасня гледачы змогуць пазнаёміцца з найбольш цікавымі навінкамі кітайскага кінематографа. Усе фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгінала, але з рускімі субцітрамі. Фестываль будзе доўжыцца да 2 кастрычніка.

Святлана Віткоўская, вядучы метадыст кінатэатра Цэнтральны: У праграму ўвайшлі тры фільмы. Гэта драма Рай акіяна, у галоўнай ролі - Джэт Лі. Гэта прызнаная крытыкамі адна з драматычных роляў гэтага акцёра. Таксама будзе прапанаваны фільм, камедыйны баявік з удзелам Джэкі Чана Маленькі вялікі салдат. І завершыць паказ меладрама аб каханні Вузел.


Дапоўніць кінафестываль фотавыстава Цудоўны Кітай. Экспазіцыя размешчана ў фае кінатэатра і прэзентуе работы кітайскіх фатографаў.