У Мінску матацыкл сутыкнуўся з тралейбусам

6 апреля 2016

Аварыя адбылася ноччу ля дыспетчарскай станцыі «Карастаянавай». Паводле слоў відавочцаў, байкер урэзаўся ў тралейбус 22-га маршрута, які з Арлоўскай паварочваў налева, на разваротнае кальцо. У гэты час 29-гадовы матацыкліст ехаў ў сустрэчным напрамку з боку гаражнага кааператыва. У выніку здарэння байкер з адкрытым пераломам бядра шпіталізаваны. Ад больш сур'ёзных траўм яго абараніў шлем.