Паводле звестак следства, мужчына можа мець дачыненне да нападзенняў, якія адбыліся яшчэ ў 2007 годзе. Затрыманы - мажны мужчына, рост каля 190 см, выглядае на 35-40 гадоў. Праваахоўнікі просяць тых, хто пацярпеў ад супрацьпраўных дзеянняў альбо валодае карыснай для следства інфармацыяй, пазваніць па тэлефонах (017) 395 75 67, (033) 333 67 20, (044) 500 31 01. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.














