У Мінаблвыканкаме ўшаноўвалі нацыянальную зборную па валейболе

2 августа 2013

Нагадаем, жаночая каманда выйшла ў фінал Еўра. Пасля адпачынку з новымі сіламі дамы рыхтуюцца да прэстыжнага спаборніцтва. Адказны этап пачалі з прыемнага - ўзнагарод. Грашовыя падарункі і кветкі сёння дзяўчатам уручыў губернатар вобласці Барыс Батура. Але і беларуская зборная ў адказ прэзентавала сімвалічны мяч з подпісамі.


Пакуль беларуская каманда трэніруецца ў спарткомплексе Стайкі. Наперадзе - зборы ў Польшчы і таварыскія матчы. Галоўнае ж еўрапейскае спаборніцтва стартуе ў пачатку верасня ў Германіі.