У Міністэрстве ЖКГ дазволілі не плаціць за ліфт

28 августа 2014
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі дазволілі не плаціць за ліфт тым, хто ім не карыстаецца. Гэта тычыцца найперш тых, хто па стане здароўя не можа карыстацца ліфтам. У гэтым спісе людзі з захворваннямі сэрца, лёгкіх, з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Для вызвалення ад платы неабходна падаць заяву ў мясцовы ЖЭС. Дарэчы, сёння тарыф за карыстанне ліфтам складае крыху больш за 2 тысячы рублёў на чалавека.