У Мінгарвыканкаме дзень прысвяцілі тэме занятасці насельніцтва

21 августа 2013

Днём ад беспрацоўных мінчан прымалі званкі на гарачую лінію, а некалькі гадзін таму скончылася прэс-канферэнцыя па выкананні праграмы па працаўладкаванні.


Юлія Аляксандрава падвяла вынікі гэтай плённай серады.


У Мінску на аднаго беспрацоўнага прыпадае 10 вакансій. З такіх аптымістычных заяў, уласна, і адкрылася сённяшняя прэс-канферэнцыя, але ўвесь пазітыў перапынілі журналісты сваім першым пытаннем: чаму дапамога па беспрацоўі - а гэта 120 тысяч рублёў - так адрозніваецца ад бюджэту пражытачнага мінімума. Нагадаю, з 1 жніўня ён вырас да 1 мільёна 26 тысяч рублёў.



Тым не менш, у Мінгарвыканкаме прызнаюць існаванне значнага незарэгістраванага беспрацоўя.


Паводле дадзеных камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, найбольш запатрабаваныя спецыялісты ў Мінску - гэта вадзіцелі аўтамабіляў, рабочыя па комплекснай уборцы, грузчыкі, муляры, прадаўцы, медсёстры і інжынеры.


І, урэшце, хочацца нагадаць, што на сайце камітэта цяпер знаходзіцца больш за 10 старонак з актуальнымі вакансіямі. А ўсе паслугі, у тым ліку і кансультацыі, супрацоўнікі Мінгарвыканкама робяць бясплатна.