Плануецца, што будынак размесціцца на перакрыжаванні вуліц Старынаўскай і Нікіфарава. Храм будзе невялікі, прыкладна на 140 месцаў. Побач з’явіцца алея для хрэснага ходу і пляцоўка для правядзення імшы. Прадугледжваюцца ў праекце і парковачныя месцы. Зараз у адміністрацыі Першамайскага раёна праект выставілі для грамадскага абмеркавання. Да 14 чэрвеня гараджане могуць выказаць свае думкі пра будаўніцтва касцёла. А вось пра ўзвядзенне мячэці меркаванні мінчан ужо не прымаюцца. На пляцоўцы актыўна пачаліся будаўнічыя работы.