У Міханавічах з'явілася пляцоўка для міні-футбола

24 октября 2014
Гэта пяты спартыўны комплекс у Мінскім раёне. Стадыён размясціўся на тэрыторыі школьнага парку. Дзякуючы сучаснаму пакрыццю праводзіць спаборніцтвы можна пры любым надвор'і. Дарэчы, уваход на стадыён свабодны, таму займацца спортам змогуць усе, хто жадае.



Расказвае Юлія Токар.
Яго пабудавалі за паўгода. І ўжо сёння падчас цырымоніі адкрыцця на новым стадыёне ладзіўся першы таварыскі матч паміж камандамі юных футбалістаў з Міханавічаў.
У Мінскім раёне гэта пятая пляцоўка па міні-футболе. Пакрыццё дазваляе праводзіць спаборніцтвы пры любым надвор'і. А стадыён знаходзіцца ў свабодным доступе, таму прытрымлівацца здаровага ладу жыцця змогуць усе жыхары пасёлка.
У краіне такіх спартыўных комплексаў больш за 30. За найбліжэйшыя пяць гадоў сучасных міні-футбольных пляцовак будзе амаль 120.
Стадыён размясціўся на тэрыторыі школьнага парку. Таму галоўныя героі ўрачыстасці - дзеці. Для іх у апошні дзень першай чвэрці адбылося сапраўднае спартыўнае свята: футбольныя баталіі, віктарыны з розыгрышам падарункаў і выступленні юных артыстаў.
Барыс Лазарчык любоў да футбола пранёс з дзяцінства. Пачынаў як аматар. А сёння ён прафесійны трэнер. Нават для Вышэйшай лігі падрыхтаваў нямала гульцоў.
Маштабнае будаўніцтва спартыўных аб'ектаў ў пасёлку Міханавічы на гэтым не завершыцца. У найбліжэйшы час з'явіцца фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, а праз два гады тут плануюць адкрыць басейн.