У метро запрашаюць стаць кнігалюбам

8 июля 2013

У сталічнай падземцы прайшоў чытацкі флэшмоб, калі некалькі дзясяткаў чалавек заходзілі ў вагоны і даставалі кнігі з лозунгавымі вокладкамі кшталту Чытанне забівае глупства, Чытанне развівае. Мэта акцыі - павышэнне прэстыжу кніг. Варта адзначыць, што такая акцыя праводзіцца ў Мінску не ўпершыню. Метрапалітэн ператвараўся у чытацкую пляцоўку два месяцы таму.