На футбольным полі сустрэліся выхаванцы дзіцячых дамоў, для якіх іх каманда - адзіная сям’я.
На футбольным турніры пабываў Станіслаў Ліпскі.
Віталь ў свае 26 апошнія 4 гады часцей размаўляе з дапамогай жэстаў - асаблівасці яго працы: у 2009 уладкаваўся ў Мінскую абласную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху. Акрамя асноўнай прафесіі - настаўніка чарчэння - арганізаваў футбольныя трэніроўкі. Гаворыць: Каманда ўжо даўно стала адной сям'ёй.
З такімі складанасцямі кожны дзень сустракаецца заслужаны трэнер краіны - ганаровы грамадзянін Пухаўшчыны - Анатоль Іванавіч Усенка. З нацыянальнай зборнай па міні-футболе ён станавіўся пяціразовым чэмпіёнам свету.
Аднак перад практыкай абавязковы ўрок тэорыі - толькі не на спартыўную тэму. Анатоль Іванавіч выхоўваўся ў дзіцячым доме - пераконвае хлопца: Поспех у жыцці залежыць толькі ад іх саміх.
Больш за гадзіну хлопцы вывучалі мастацтва дрыблінгу і паса, трэнеры, каб запомніць усе нюансы, здымалі на відэакамеру адкрыты ўрок.
І свята атрымалася: таварыскі матч стаў яго кульмінацыяй, а салодкі стол, падарункі і фота на память дапоўнілі і без таго буру пазітыўных эмоцый.
У Мар'інай Горцы Дзень сям’і адзначылі на спартыўнай пляцоўцы
15 мая 2013














