Напрыканцы месяца ў сталіцы і вобласці рэзка пахаладае

28 марта 2014
Пачынаючы з сённяшняга дня, паветра стане больш халодным, вецер узмоцніцца. У Мінску і Мінскай вобласці ўначы чакаецца да 6 градусаў марозу. Нягледзячы на паніжэнне тэмпературы, гэты ўік-энд парадуе сонечным і сухім надвор'ем.

Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У суботу чакаецца пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўжо ноччу прагназуецца мінус 1-6. Дзённая тэмпература складзе плюс 4-9 градусаў. У нядзелю таксама чакаецца спакойнае сонечнае надвор'е, але халаднаватае. Тэмпература ноччу мінус 2 - плюс 3. Дзённая тэмпература будзе плюс 9-14 градусаў.

Пачынаючы з панядзелка, у Мінск і вобласць прыйдзе мокры снег з дажджом. З раніцы на вуліцах магчымая золь і невялікае снежнае покрыва. Ноччу замаразкі да 5 градусаў, удзень да 7 цяпла.