У канцы чэрвеня ў пяці аварыйна небяспечных месцах на Мінскай кальцавой запрацуюць прыборы фотафіксацыі хуткасці

26 июня 2013

Гэта нулявы кіламетр (праспект Незалежнасці), другі кіламетр (вуліца Скарыны), дзясяты кіламетр (вуліца Машынабудаўнікоў), дваццаць чацвёрты кіламетр (праспект Дзяржынскага) і трыццаць дзявяты кіламетр (вуліца Ціміразева). Камеры будуць фіксаваць перавышэнне хуткасці як на ўнутраным, так і на вонкавым баку пазначаных участкаў кальцавой дарогі.