У госці да сябра па небе

24 мая 2014

У госці да сябра не па дарозе, а… па небе. На самаробным дэльтаплане! Жыхар Любанскага раёна менавіта такім хобі займае свой вольны час. Першы дэльтаплан мужчына сабраў дваццаць гадоў таму. Зараз тэсціруе ўжо трэцюю лятаючую машыну. Але акрамя дэльтаплана ў гаражы вынаходніка ёсць яшчэ самаробныя электракар і недарожнік.


Дзе ў гаспадарцы спатрэбяцца такія аўто, ведае Наталля Кезік. Над гэтай машынай ён працаваў больш чым паўгода. Дэльтаплан Васіль Голуб змайстраваў сам. Рухавік, вадзіцельскае і пасажырскае сядзенні і нават літыя дыскі на колах - усе дэталі зробленыя сваімі рукамі. Збіраць дэльтапланы мужчына пачаў дваццаць гадоў таму. Вясной на трэцяй па ліку лятаючай машыне замяніў крыло. Менавіта яно адказвае за бяспечныя палёты пад аблокамі.


За кампанію з Васілём на дэльтаплане лятае і яго сябар Аляксандр. Яны разам увасабляюць самыя неверагодныя канструктарскія ідэі. І не баяцца тэсціраваць свае вырабы.


У звычайным жыцці Васіль фермер. На сямі гектарах зямлі вырошчвае бульбу і зерневыя культуры. Ды і першы трактар сабраў самастойна менавіта для гэтай працы. А вось палёты на дэльтаплане - гэта хобі і цікавая забава для гасцей. Мы не сталі выключэннем.


Лятаць на дэльтаплане адмаўляецца толькі жонка Васіля. Таму для яе мужчына змайстраваў электракар. Новая машына рухаецца з хуткасцю не больш за 30 кіламетраў за гадзіну і запраўляецца электрычнасцю - выдатны варыянт, каб з'ездзіць у магазін альбо на працу на суседнюю вуліцу.


Вароты у двор у гаспадара-канструктара адчыняюцца адной кнопкай, а увесь дом знаходзіцца пад самаробным відэаназіраннем.


А вось гэты аўтамабіль гаспадар збіраў асабіста для сябе. На машыне ён адпраўляецца на рыбалку. На гэтым джыпе можна пераехаць любыя горы.


На старым ЛуАЗе мужчына замяніў рухавік, сабраў дах і змайстраваў лябёдку. Але на гэтым канструктарскія задумкі не заканчваюцца. Зараз Васіль Голуб збірае матэрыял для будаўніцтва ветрака і сонечнай батарэі.