Сёлета ўвялі новую паслугу аплаты атракцыёнаў

21 апреля 2013

Сёлета новую  паслугу - аплаты атракцыёнаў на месяц - увялі ў парках Горкага і Чалюскінцаў. У абанеменце пазначаны пералік каруселяў, на якія ён дзейнічае. Сярэдні кошт такога білета - 40 тысяч рублёў. Акрамя абанементу, сёлета мінчане і госці сталіцы выпрабуюць сябе на пяці новых атракцыёнах.