Сёлета ў эканоміку Мінска прыцягнута амаль 900 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый

23 мая 2013
Самымі прывабнымі раёнамі сталіцы для інвестараў сталі Маскоўскі, Першамайскі і Савецкі. Звыш 50% рэсурсаў замежныя партнёры ўклалі ў фінансавую і гандлёвую сферы. Што тычыцца вытворчасці, то тут арганізацыі прыцягнулі толькі 14% сродкаў. Зараз у камітэце эканомікі распрацоўваюць новую структуру прыцягнення прамых інвестыцый ў вытворчыя сегменты эканомікі.