Сёлета плануецца прышчапіць ад грыпу не менш за 40% мінчан

13 августа 2014

Паліклінікі сталіцы заключаюць дагаворы з прадпрыемствамі на платную вакцынацыю супраць грыпу. Сёлета плануецца прышчапіць не менш за 40% мінчан. Традыцыйная кампанія па імунізацыі супраць грыпу ў паліклініках сталіцы пачнецца ў верасні-кастрычніку. У першую чаргу медыкі рэкамендуюць прышчапіцца асобам, якія адносяцца да груп з высокай рызыкай заражэння. У такім выпадку вакцынацыя будзе бясплатнай. За кошт бюджэту плануецца прышчапіць ад грыпу больш за 600 тысяч мінчан, што складае 32% гараджан.