У гэтыя выхадныя надвор'е парадуе

16 мая 2014

Лета ўжо зусім блізка. У гэтыя выхадныя надвор'е парадуе жыхароў сталіцы цеплынёй, але не варта спяшацца выкладваць парасоны з сумак. Сёння ў Мінску ўсталявалася дажджлівае надвор'е. Прычынай стаў паўднёвы цыклон і атмасферныя франты, што накрылі тэрыторыю цэнтральнага рэгіёна.


Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У выхадныя дні, на жаль, без дажджоў не абыдзецца. І ў суботу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Пры навальніцах парывісты вецер. Але плюс тое, што тэмпература паветра пачне паступова расці. У суботу ноччу чакаецца 12-18 градусаў, дзённая тэмпература - 26 градусаў. У нядзелю будзе яшчэ цяплей - дзённая тэмпература складзе 23-28, але таксама на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.


У пачатку наступнага тыдня ўсталюецца па-сапраўднаму летняе надвор'е, але з майскімі дажджамі. Дарэчы, на ўсходзе вобласці дзённая тэмпература паветра падымецца да плюс 30.