У Дзяржынскім раёне будзе ўведзены ў строй завод па вытворчасці электратранспарту

14 июня 2013

Вытворчасць сучасных электрычак атрымлівае прапіску ў Мінскай вобласці. Ужо да канца гэтага года ў Дзяржынскім раёне будзе ўведзены ў строй завод па вытворчасці электратранспарту. Праект рэалізуецца з прыцягненнем інвестыцый швейцарскай кампаніі. Зараз актыўна ідзе будаўніцтва аб'ектаў.


Барыс Батура, старшыня Мінскага аблвыканкама: Пастаўленая задача практычна ў поўным аб'ёме ўвесці завод сёлета. І калі вас цікавіць, то вы можаце пабываць на будоўлі і ўпэўніцца, як інтэнсіўна вядзецца будаўніцтва. Адзін цэх сабраны, пачалі другі. Я мяркую, што з гэтай задачай мы справімся.


Адзначым, што толькі за першыя 4 месяцы гэтага года інвестыцыі ў будаўніцтва завода склалі амаль 12 мільёнаў долараў.