У вёсцы Халхоліца жыхар Барысава абрабаваў аддзяленне пошты

15 мая 2014

Мужчына зайшоў у павільён у масцы, у руках трымаў ці то муляж, ці то баявой рэвальвер. Спачатку злачынец пагражаў работніцы пошты, а пасля некалькі разоў ударыў яе ручкай пісталета па галаве. Забраўшы ўсе грошы, уцёк. Пацярпелая сама выклікала міліцыю. Ужо праз некалькі гадзін за два кіламетры ад месца злачынства праваахоўнікі спынілі на вуліцы мужчыну, які па ўсіх прыкметах быў падобны на зламысніка.



Затрыманы прызнаўся - пайшоў на злачынства з-за цяжкага матэрыяльнага становішча. Сума па крэдытах, якія ён браў за апошнія гады ў банках, - каля 30 мільёнаў. Да таго ж ён выхоўвае пецярых дзяцей.