У чым сустрэць Новы год?

25 декабря 2013

Да Новага года застаецца менш за тыдзень. Да святочнай ночы падрыхтавацца трэба загадзя. Сярод самых актуальных пытанняў першае: у чым, уласна, сустрэць Новы год? Якія колеры і тканіны прыйдуцца даспадобы Сіняму каню - сімвалу наступнага года? І, дарэчы, што падаць на святочны стол?


Самыя карысныя парады па падрыхтоўцы навагодняга вечара ад нашага эксперта Надзеі Сербіненкі. Як, а галоўнае ў чым сустрэць надыходзячы год Каня? Такім пытаннем ўжо даўно задаліся ўсе беларускія модніцы. Дзе знайсці адказ: у глянцавым часопісе ці ў магазіне моднага адзення? Мы адправіліся па другім адрасе.


Для сустрэчы Новага года трэба абавязкова ўлічваць усе модныя тэндэнцыі. Так, сукенка ў стылі мальвіна зараз у трэндзе, як і ўсё чорна-белае, лаканічнае і элегантнае. Дэталі сукенкі ствараюць адметны вобраз.


Камбінезоны таксама не страчваюць актуальнасці, роўна як і доўгія спадніцы. Геаметрычныя формы ва ўсіх праяваях былі асабліва падкрэслены на апошніх тыднях моды. Версальскі узор, выкананы ззяючымі паеткамі, - сапраўдны трэнд усіх святочных сукенак.


А для таго каб даведацца, што прыгатаваць на святочную вячэру, аматары аўтарскай кухні прыйшлі на кулінарны майстар-класс. Шэф-повар Эдуард дапамог скласці святочнае меню. Тар-тар з ялавічыны, свіныя медальёны ў беконе і міндальны пірог з абрыкосамі насамрэч гатуюцца даволі проста.


Сакрэт прыгатавання мяса для навагодняга стала шэф-повар раскрыў для ўсіх гледачоў.


Але і ўдзельнікі майстар-класа тут не выпадковыя госці. Святлана, напрыклад, кожны год здзіўляе сваіх гасцей вытанчанымі, але нескладанымі дэсертамі.


Да сустрэчы Новага года трэба добра падрыхтавацца. Бо вядома: як год сустрэнеш, так яго і правядзеш.