У Барысаве восенню адкрываецца новы будаўнічы навучальны цэнтр

18 июня 2013

Установа размесціцца на базе Барысаўскага будаўнічага ліцэя. Прайсці перакваліфікацыю і навучыцца працаваць з найноўшымі матэрыяламі змогуць не толькі навучэнцы ліцэя, але і прафесійныя будаўнікі з усёй Мінскай вобласці. Акрамя таго, ужо ў верасні ў Барысаўскім будліцэі з'явіцца школа рамонту. Любы ахвотнік тут зможа навучыцца якасна клеіць шпалеры ці, напрыклад, класці плітку.