У БДУІР прайшоў чацвёрты чэмпіянат па спартыўным праграміраванні

10 апреля 2014
Перамогу атрымалі студэнты з Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. Каманда БДУІР на трэцім месцы. Дарэчы, усяго ў адборачным туры прымалі ўдзел каля 230 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Літвы. Да фіналу ж дайшлі толькі 48. На працягу пяці гадзін праграмістам было прапанавана адзінаццаць заданняў на англійскай мове. Але ў выніку апошняя задача не паддалася нават пераможцам. Дарэчы, наперадзе ў праграмістаў сусветнае першынство па праграміраванні.