Прычым пераабсталяванне праведзена за ўласныя сродкі. У выніку з'явіўся новы цэх па вытворчасці мэблі і сучасныя дрэваапрацоўчыя станкі. Што немалаважна, 70% гатовай прадукцыі ідзе на экспарт. Асноўныя рынкі збыту прадпрыемства - Расія, Казахстан і Францыя. Дарэчы, рэнтабельнасць вытворчасці - каля 40%.
Акрамя гэтага, на фабрыцы ўкаранілі і сучасную сістэму вентыляцыі. Якая цалкам пазбаўляе паветра ад пылу і дазваляе сэканоміць на абаграванні вытворчых памяшканняў.














