Упарадкаванне зон адпачынку Мінскага мора завершана

8 августа 2014

Пашыраныя паркоўкі, новая разметка, а таксама прахаладжальныя напоі. Упарадкаванне зон адпачынку Мінскага мора завершана. Гарадскія службы адрамантавалі пад'язную дарогу, а таксама ўстанавілі дадатковыя месцы для сядзення, біятуалеты і бакі для смецця. Да ўладкавання тэрыторыі далучыліся і сельскія гаспадаркі Мінскай вобласці. Дзякуючы ім на пляжах з'явілася 36 новых драўляных альтанак. Работы вяліся на ўсіх 8-мі пляжах Мінскага мора. Завяршыць добраўпарадкаванне ўдалося за 3 дні.