Ухіленне ад выплаты падаткаў у ЖКГ

17 апреля 2014
Пакуль Дзяржкантроль прадаўжае сваю працу па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, супрацоўнікі фінансавай міліцыі раскрываюць злачынствы ў гэтай сферы. Аператыўнікі распачалі адразу дзве крымінальныя справы. У першым выпадку фігурыравала сталічная будаўнічая фірма. Кіраўніцтва кампаніі западозрылі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Другую крымінальную справу праваахоўнікі распачалі ў дачыненні да дырэктара Смалявіцкай ЖКГ.

Чым скончыцца для чыноўніка няўдалая спроба падмануць банкіраў, раскажа Юрый Шаўчук.


Прапарцыянальна дзейнасці рабочай групы Дзяржкантролю па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі расце і колькасць крымінальных спраў у гэтай сферы. Не так даўно ў фінансавых махінацыях была заўважана сталічная будаўнічая фірма. Першы пункт, дзе працавалі генпадрадчыкi, - жылыя дамы ў Слуцкім раёне, там будаўнікі рамантавалі дах. Другі аб'ект - інтэрнат ў Любані, трэці - школа ў Сенніцкім раёне, тут рабочыя праводзілі капрамонт будынкаў.

З дапамогай шэрай схемы і падстаўных фірм кампаніі ўдалося сэканоміць на падатках мінімум 150 мільёнаў рублёў. Усе працы, якія выконваліся фірмай, праходзілі па несапраўдных дакументах, праз так званую фінку. Гэта дазволіла жулікам нейкі час не плаціць падаткі.

Аляксандр Чэразаў, намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай і кадравай працы УДФР КДК Беларусі па Мінску і Мінскай вобласці: З боку ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы атрыманы тлумачэнні гэтай сітуацыі. Матэрыялы перададзеныя ў СК, дзе ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 243 КК РБ.


А напярэдадні з'явіліся новыя падрабязнасці па справе гендырэктара Смалявіцкай ЖКГ. Чыноўнік падазраваўся ў махінацыях з дакументамі. Нібыта для крэдыту, які ён планаваў узяць для свайго прадпрыемства, дзяржслужачы падаў непраўдзівыя звесткі аб фінансавым становішчы гаспадаркі, якое па-сутнасці ўвогуле не мела праў на атрыманне займу.

Зараз у адносінах да дырэктара Смалявіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражае да трох гадоў турмы.