Наталля Дзераклеева, намеснік дырэктара па вучэбнай працы гімназіі № 20 г. Мінска: Задача педагагічнага класа не толькі ў тым, каб развіць вучняў у галіне філалогіі і падрыхтаваць пісьменных настаўнікаў. Тут мы будзем рыхтаваць хлопцаў-лідараў, хлопцаў-важатых, хлопцаў, за якімі пойдзе сучаснае маладое пакаленне.
Аляксандр Жук, рэктар БДПУ імя Максіма Танка: Педагагічны ўніверсітэт будзе аказваць дапамогу 20-й гімназіі ў рабоце гэтых педагагічных класаў. Мы арганізуем школы юных матэматыкаў, фізікаў, хімікаў. Мы будзем аказваць дапамогу і педагагічнаму калектыву гімназіі ў рабоце гэтымі вучнямі. Мы будзем запрашаць навучэнцаў педагагічных класаў у наш універсітэт для правядзення з імі дадатковых заняткаў.
З новага навучальнага года пачнуць дзейнічаць чатыры дзясятыя педагагічныя класы.














