Навучальны год - са школьных кірмашоў!

16 августа 2014
У Мінску прапануюць выбіраць строгія касцюмы, абутак і канцылярскія тавары ў дадатковых аддзелах магазінаў і каля гандлёвых цэнтраў. Сёння ў сталіцы для школьнага шопінгу ёсць 25 кірмашоў і больш за паўсотні спецыяльных пляцовак. Але ў жніўні павільёнаў для гандлю стане больш.

Расказвае Аляксандра Драгун.
Да школьнага сезона ў гандлёвых цэнтрах пачалі рыхтавацца з красавіка. Назапашвалі трыкатажныя вырабы, абутак і канцылярскія тавары. Цяпер штодня папаўняюць імі прылаўкі. Па абноўкі да навучальнага года ў гэты ўнівермаг прыйшла сям'я Ляўцеевых. Школьны ўбор знайшлі адразу. Хоць і патрабаванні розныя: у маці - якасць тканіны, у дачкі - каб касцюмчык сядзеў.
Тут жа госці з Бабруйска ўжо вызначыліся з адзеннем класічнага стылю для дзвюх дзяўчынак. Некаторыя яшчэ ў пошуку.
Строгі стыль сумяшчаюць з дызайнерскімі рашэннямі - школьнае адзенне аздабляюць карункамі, тканкавымі ўстаўкамі і гузікамі.
Для зручнасці ў магазінах наладжаны дробнарознічны гандаль. Напрыклад, толькі канцтаварамі ці рукзакамі. Дарэчы, апошніх на прылаўках больш за 100 відаў.
Да 10 верасня ў магазінах і ля ўнівермагаў працуюць школьныя кірмашы і больш за паўсотні гандлёвых пляцовак. Каб пакупнікі не марнавалі час у чэргах, усталявалі дадатковыя прымерачныя і павялічылі колькасць кас. Дарэчы, у жніўні павільёнаў для школьнага шопінгу стане больш.
Для тых, хто яшчэ ў пошуках школьнага адзення, 23 жніўня ля Палаца спорту адкрыюць самы вялікі кірмаш у краіне. Напрыканцы месяца ў выставачных цэнтрах сталіцы запланаваны кірмашы з усім неабходным да навучальнага года.