Удзельнікі Сусветнага кангрэса рускай прэсы прыехалі ў Нясвіж!

21 июня 2013
Сёння госці наведалі Ратушу, фарны касцёл і замак Радзівілаў. Распачалі экскурсію па гарадскім славутасцям з касцюміраванага паказу беларускіх князёў і паланэза ў іх выкананні.


Упершыню за 15-гадовую гісторыю Сусветны кангрэс рускай прэсы праходзіць у беларускай сталіцы. Усяго больш за 300 прадстаўнікоў рускамоўных мас-медыя з 60 краін. У праграме візіту і знаёмства з Брэстам. Заўтра госці наведаюць Брэсцкую крэпасць і Белавежскую пушчу.