Удзельнікі тэлешоу MixFighter наведалі сталічны дзіцячы дом № 7

10 июня 2014

Вырасціць у сабе чэмпіёна і добрага чалавека. 18 удзельнікаў тэлешоу MixFighter прыехалі сёння ў сталічны дзіцячы дом №7. У рамках праграмы байцы штодня ўдзельнічаюць у розных сустрэчах і конкурсах. Пры гэтым і пра трэніроўкі хлопцам забываць нельга. Заняткі ў іх кожную раніцу і вечар. Але нягледзячы нават на моцную загружанасць і рэгулярныя спаборніцтвы, удзельнікі шоу знайшлі час, каб сустрэцца з дзецьмі і на сваім прыкладзе паказаць падрастаючаму пакаленню, як дабівацца поспехаў у жыцці. Байцы падарылі выхаванцам дзіцячага дома спартыўны інвентар і салодкія прызы. Акрамя таго, хлопцы прадэманстравалі малышам і свае творчыя ўменні.


Сяргей Івановіч, дырэктар клуба Чынук: У гэтым праекце ёсць немалаважная неспартыўная частка. Гэта спроба паказаць закулісны рух байцоў, іх жыццё. Цяжкая праца, цяжкія будні і наш рух байцоўскі як нешта большае, як лад жыцця, як магчымасць для многіх выхаваць у сабе нейкія якасці, якія дапамогуць дабіцца вынікаў у любой сферы дзейнасці.


Галоўная мэта ўдзельнікаў і арганізатараў праекта - распаўсюджванне спартыўнай культуры сярод моладзі. У нашай краіне падобнае рэаліці-шоу праходзіць упершыню. Да байцоў штодня прыязджаюць зоркі з сусветнымі імёнамі і праводзяць майстар-класы.