Уладзімір не можа стрымаць эмоцый - эпапея з будаўніцтвам ўласнага дома магла б скончыцца раней. Калі б на месцы, дзе знаходзіцца яго ўчастак, была якая-ніякая інфраструктура. Але як ёсць, так ёсць.
Участкі для будаўніцтва дамоў выдзелілі тут на былым палігоне яшчэ ў далекім 94. Але да 2009 года амаль што ніводнага дома так і не з'явілася. І зразумела чаму. Тут зусім не было электрычнасці і сцежак, каб дабрацца да свайго ўчастка пехатой. Не тое, што пад'ехаць на грузавым аўтамабілі.
У 2009 годзе ўчасткі пераразмеркавалі паміж новымі людзьмі. Тады ж пачалі з'яўляцца першыя прыкметы інфраструктуры. З трох тысяч патэнцыйных забудоўшчыкаў рызыкнулі пачаць будаўніцтва аж 200 чалавек. А таму назва галоўнай вуліцы - Энтузіястаў - наводзіць на пэўныя думкі. Надзея ж у людзей нарэшце паставіць у гісторыі з будаўніцтвам дамоў калі не кропку, то хаця б двухкропье, з'явілася толькі сёлета. Пасля маштабнай праверкі КДК. Кантралёрам не спатрэбілася шмат часу, каб выявіць прычыны павольнага развіцця інфраструктуры.
Сёння дарожнікі і электрыкі бадзёра рапартуюць: святло ў пасёлку зробяць да канца жніўня, нармальную гравійную дарогу - у лістападзе. Дырэктар УКБ Будінвест Мінскага раёна - заказчык дарогі, мяркуючы па голасе, наогул праблемы не бачыць. У адрозненне ад жыхароў пасёлка.
Усе ўдзельнікі канфлікту на адзін голас кажуць, галоўная праблема - адсутнасць фінансавання. З нядаўняга часу на развіццё інфраструктуры вырашана выдзяляць не толькі бюджэтныя грошы, але і тыя сродкі, якія зарабляе сельсавет на продажы ўчасткаў з аўкцыёнаў.














