У сталічных студэнтаў-праграмістаў два медалі міжнароднай IT-алімпіяды

16 июня 2014

Узнагароды другой і трэцяй ступеней днямі яны прывезлі з міжнароднай IT-алімпіяды, фінал якой прайшоў у сталіцы Казахстана. Нашы студэнты дэманстравалі праекты ў сферы мабільных дадаткаў.


Сёлета алімпіяда ахапіла ўдзельнікаў чатырох краін - Беларусі, Украіны, Казахстана і Азербайджана. Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел больш за паўтары тысячы студэнтаў са ста пяцідзесяці навучальных устаноў. Але перад міжнародным конкурсам студэнты прайшлі сур'ёзны ўніверсітэцкі і рэспубліканскі адбор.


На гэтым сваю творчую працу праграмісты спыняць не збіраюцца - у наступным годзе плануюць адправіцца на алімпіяду з новымі сучаснымі распрацоўкамі.