Цэнтральны рэгіён - лідэр па газіфікацыі сельскіх населеных пунктаў

12 апреля 2013

Трэцяя частка іх ужо спажывае прыродны газ, у той час  як у іншых абласцях гэтая лічба вагаецца ў межах 7-15%. Зараз газіфікацыя па сталічнай вобласці ідзе актыўнымі тэмпамі, каб да 2015 года  ахапіць блакітным палівам 70%  жылога фонду. 


Усяго ж  па вобласці прыродным газам карыстаюцца жыхары 780 населеных пунктаў. Сёлета да іх далучыцца мястэчка Свір Мядзельскага раёна, Дудзічы і Белькавічы  Пухавіцкага, а таксама  Селішча, Маславічы і Ляхаўшчына Мінскага раёна. Агульная працягласць газаправода складае 11 тысяч кіламетраў, праз тры гады гэтая лічба дасягне 14,5 тысячы.