Прагуляцца і зрабіць фотаздымкі на памяць у цені квітнеючых кустоў можна будзе з 13 па 18 мая. Наведвальнікі змогуць не толькі прыняць удзел у экскурсіі па садзе, але і атрымаць прафесійныя парады па вырошчванні і доглядзе бэзу.
Зараз у калекцыі батанічнага саду налічваецца больш за 200 сартоў бэзу, з іх 16 беларускай селекцыі. Некаторыя, дарэчы, названыя ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны - Жукава, Ракасоўскага, Заслонава і іншых.














