Цана спакойнага сну – больш за 15 трыльёнаў беларускіх рублёў

2 апреля 2013

Менавіта столькі заплацілі сталічныя падаткаплацельшчыкі ў кансалідаваны бюджэт сталіцы. Пры гэтым амаль 8 мільярдаў рублёў засталіся ў мясцовым бюджэце. Спецыялісты адзначаюць тэмпы росту па ўсіх даходных крыніцах.


Акрамя збору падаткаў, спецыялісты правялі і шэраг праверак. Пад пільным кантролем - нелегальныя перавозчыкі. 33 чалавекі ў выніку заплацілі штрафы, а адзін нават пазбавіўся аўто - транспартны сродак канфіскавалі паводле рашэння суду.