Тры стыхіі напярэдадні сталі галоўнымі героямі шоу Спяваючыя фантаны

29 июня 2013

Вада, музыка і святло зліліся ў танцы. Тры стыхіі напярэдадні сталі галоўнымі героямі шоу Спяваючыя фантаны. Для ажыццяўлення гэтага праекта ў адным са сталічных паркаў збудавалі спецыяльныя басейны са светлавымі пражэктарамі. Каб напоўніць фантан, спатрэбілася 10 тысяч літраў вады. Ручаі рухаліся пад жывую музыку ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра Музычнага тэатра. Водную харэаграфію гледачы ацэньвалі пад вядомыя творы класікаў - Чайкоўскага, Моцарта, Штрауса і Расіні. У кульмінацыйныя музычныя моманты ручаі ўзнімаліся на вышыню 7 метраў.


Фантаны ўпершыню спявалі ў Беларусі. Ацаніць шоу пад адкрытым небам сабраліся 2 тысячы гледачоў.