Тры новыя ахоўныя аўтастаянкі адкрыліся за ліпень ў Мінску

29 июля 2013

Адна з іх знаходзіцца ў Фрунзенскім раёне па вуліцы Галубка і разлічана больш чым на 300 парковачных месцаў. Дзве другія - у Заводскім раёне па вуліцы Ангарскай агульнай змяшчальнасцю амаль 500 транспартных сродкаў. Мінчане ўжо могуць звяртацца на прадпрыемствы і заключаць дагаворы на захоўванне сваіх аўтамабіляў.


Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ дзве аўтастаянкі. Але, нягледзячы на шматлікасць прапанаваных парковачных месцаў, большасць людзей пакідаюць аўтамабілі ля пад'ездаў, тым самым парушаюць правілы прыпынку і паркоўкі транспартных сродкаў.