Наравістыя і непаваротлівыя артысты на арэне цырка сёння ўразілі сталічную публіку. Тры бегемоты - Златы, Яна і Аіда бегаюць рыссю, узбіраюцца па лесвіцы, будуюць піраміды, скачуць адно праз аднаго і нават вальсуюць.
Дарэчы, бегемоты цяжка паддаюцца дрэсіроўцы не толькі з-за сваёй вагі, але і непрадказальнага характару. Новую праграму можна наведаць да 20 красавіка.














