Патрабаванні да чыноўнікаў стануць больш жорсткімі

24 октября 2013
Пра гэта шла размова на пасяджэнні па пытаннях дэбюракратызацыі дзяржапарату ў аблвыканкаме. Не менш знакавыя падзеі, якія абмяркоўвалі, новаўвядзенні ў сферы гандлю і паслуг.

Працягне Аляксей Кандраценка.

Зваротаў грамадзян па праблемных пытаннях ў Мінскі аблвыканкам сёлета стала менш. Пры гэтым тыя пытанні, якія павінны вырашацца на месцах, часта не знаходзяць адказаў. Большасць праблем па-ранейшаму са сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Звароты і скаргі ад насельніцтва - індыкатар стану грамадства і яго адносін да мясцовай улады. Якая, прызнаюць, далёка не заўсёды аператыўна імкнецца выправіць сітуацыю да лепшага.

Такая форма работы як адно акно дае станоўчыя вынікі. Вялікі эфект і ад прыёму грамадзян губернатарам ў раённых цэнтрах. Дарэчы, Барыс Батура працягне гэтую практыку і далей.

Актыўна ў вобласці развіваецца і сфера гандлю і паслуг. У Салігорску адкрыўся рэстаран хуткага абслугоўвання, у Барысаве - піцэрыя, Слуцку - дзіцячае кафэ. Новыя супермаркеты з'явіліся ў Жодзіне і Заслаўі.

У найбліжэйшы час ў райцэнтрах зменяцца і ўсе дамы быту. Там правядуць рамонт і рэканструкцыю, набудуць новае абсталяванне.