Трамваі на сталічных вуліцах Якуба Коласа і Чырвонай праходзяць абкатку на новых пуцях

5 ноября 2013

Тэставы рэжым ўвялі пасля завяршэння рэканструкцыі. Першыя пасажыры ўжо паспелі ацаніць адноўлены рэйкавы маршрут. Нагадаем, рамонт гэтага ўчастку пуцей доўжыўся з сярэдзіны красавіка гэтага года. У бліжэйшых планах рамонтна-будаўнічых брыгад - рэканструкцыя ўчастку ад праспекта Машэрава да вуліцы Дарашэвіча.