Гандлявалі марыхуанай і спайсам на вуліцы

23 января 2014

Супрацоўнікі наркакантролю ў сталіцы затрымалі двух маладых хлопцаў, якія гандлявалі марыхуанай і спайсам на вуліцы. Забароненыя прэпараты рэалізоўваліся з рук на рынку. Прычым, хлопцы ў адкрытую прапаноўвалі гасцям і жыхарам Мінска купіць курыльныя сумесі. Такому нахабству не паверылі нават аператыўнікі. Зрэшты, выехаўшы на патрэбны адрас, міліцыя хутка зразумела: выклік у службу 102 быў не жартам.



Дзмітрый Судзілоўскі, прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Мінска: Канфіскаваныя забароненыя да захоўвання курыльныя сумесі. У прыватнасці, запакаванымі былі марыхуана і спайс. Абодва грамадзяніны затрыманыя, узбуджана крымінальная справа. Тое, што ў іх было канфіскавана, было ў вялікай колькасці. Паводле аператыўнай інфармацыі, гэтыя грамадзяне займаліся продажам курыльных сумесяў і марыхуаны. Пры гэтым зараблялі дадзеным спосабам сабе на жыццё. Гэтыя людзі апошнім часам нават не ўтойвалі сваю дзейнасць і ў адкрытую займаліся продажам нават на вуліцы.


За захоўванне і распаўсюджванне наркатычных і псіхатропных рэчываў хлопцам пагражае да 13 гадоў турмы. Больш падрабязна пра гэта глядзіце сёння ўвечары ў праграме Зона Х у 19:40 на Беларусь 1.