Тарфяны пажар у Мінскім раёне ўдалося ліквідаваць аператыўна

7 августа 2014

За сітуацыяй супрацоўнікі МНС сачылі з вышыні птушынага палёту. Вось гэтыя кадры зробленыя беспілотным авіяцыйным комплексам. Маніторынг надзвычайнага здарэння і выяўленне скрытых ачагоў узгарання быў неабходны. На адлегласці ўсяго паўтара кіламетра ад месца гарэння торфу знаходзіцца вёска Каралёў Стан. Яе жыхарам удалося пазбегнуць пагрозы.