Цяплом дзеляцца сёння ў Мінскім батанічным садзе

15 декабря 2013

Там можна лета ўспомніць і ў казачнай аранжарэі пабываць. Маленькім мінчанам пашчасціла атрымаць асалоду ад захапляльнага падарожжа. Казачныя героі пазнаёмілі гасцей з экзатычнымі экспанатамі. А хлопчыкі і дзяўчынкі маглі прыняць удзел ў разнастайных конкурсах.


Таццяна Рогач, арганізатар мерапрыемства: Зараз зіма на вуліцы, а тут, у аранжарэі, сапраўдны аазіс вельмі прыгожых раслін, якія родам з розных трапічных краін. Нешта з Аўстраліі, нешта з Амерыкі, нешта з Афрыкі. Па ўсім свеце сабраная гэта калекцыя, і таму мы жадаем прыцягнуць людзей, прыцягнуць дзетак паглядзець гэта дзіўнае месца. Але, каб ім было цікава, вядома ж, для дзетак - гэта паказаць у казачнай форме і запрасіць сёння пагуляць па нашых сцяжынках.



На гэтым казачныя прыгоды не завершаны. У наступную суботу мінчан і гасцей сталіцы Батанічны сад запросіць на забаўляльную праграму пад назвай Вечар перад Калядамі.