Тэорыя ў Мінску, а практыка ў Сінгапуры

3 апреля 2013

Па такой схеме цяпер змогуць вучыцца магістранты і аспіранты Універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. За мяжу яны змогуць адправіцца для правядзення лабараторных заняткаў. Менавіта Наньянскі тэхналагічны ўніверсітэт абсталяваны сучаснай тэхнікай, якая дазваляе дасканала вывучаць нанатэхналогіі. За пяць гадоў супрацоўніцтва ў Сінгапуры пабывалі 35 беларускіх студэнтаў. Вырашана, што з новага навучальнага года вучыцца ў гэтай краіне беларускія нанатэхнолагі будуць мінімум адзін год.

На такіх умовах, паводле  папярэдняй дамоўленасці, сёлета ў Сінгапур на практыку адправяцца дзевяць студэнтаў. Яны будуць абараняць свае навуковыя працы адразу ў дзвюх дзяржавах.