Тэмпературныя рэкорды фіксуюць сіноптыкі ў сталіцы два дні запар

27 мая 2014
Паветра ў Мінску прагрэлася да 30 градусаў. Тым самым пабіты ранейшы максімум 29 градусаў, зафіксаваны ў 2003 годзе. Гарачае надвор'е ў сталіцы суправаджаецца моцнымі ліўнямі. Дарэчы, сёння і заўтра зноў чакаюцца дажджы, месцамі верагодны град. Сіноптыкі адзначаюць аранжавы ўзровень небяспекі.