Цела 19-гадовай дзяўчыны знайшлі ў лесе непадалёк ад Мінска

27 августа 2014

Сёння ў пасёлку Міханавічы праходзіць сустрэча валанцёраў ў памяць аб Вікторыі Ясель. Напярэдадні цела 19-гадовай дзяўчыны знайшлі ў лесе непадалёк ад Мінска. На імправізаваную магілу Вікі праваахоўнікаў прывёў яе магчымы забойца. Паводле версіі следства, менавіта ён падвозіў дзяўчыну дадому і выпадкова задушыў. Падрабязнасці здарэння трымаюцца ў сакрэце у інтарэсах следства.


Нагадаем, Вікторыя Ясель знікла тыдзень таму, 20 жніўня. Апошні раз дзяўчыну бачылі на працы ў Мінску. У 19 гадзін Вікторыя села ў серабрысты мерседэс і знікла ў невядомым кірунку. Пазней следчыя высветлілі асобу вадзіцеля, які і паказаў месца пахавання дзяўчыны.