Сырое казінае малако можа стаць перадатчыкам інфекцый

9 июля 2013

У летні перыяд ёсць верагоднасць заражэння свойскіх жывёл клешчавымі інфекцыямі. У гэтым выпадку хвароба Лайма, клешчавы энцэфаліт і іншыя захворванні могуць з малаком перадацца і чалавеку.


Ірына Глінская, загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: Размова ідзе пра малако, якое мы бяром канкрэтна ў нейкага гаспадара ад казы. Размова не ідзе пра малако, якое купляецца ў магазіне, яно пастэрызаванае, яно бяспечнае, яго можна без усялякай дадатковай тэрмічнай апрацоўкі ўжываць. А вось калі мы бяром сырое малако, яго пажадана пракіпяціць на працягу 5 хвілін і толькі пасля гэтага трэба ўжываць.


Спецыялісты не раяць спажыўцам купляць казінае малако з рук. А ўладальнікам свойскіх жывёл рэкамендуецца падтрымліваць чысціню на ўчастаку. Тады і рызыка заражэння жывёл будзе мінімальнай.