Сёгі ў Мінску

22 июля 2013
Сёгі па-японску абазначае гульня генералаў. Сталічны палац дзяцей і моладзі прымае гасцей чэмпіянатаў Еўропы і свету. За права правядзення такога шахматнага турніру наша краіна канкурыравала з венгерскім Будапештам, чэшскім Пардубіцэ і нават французскай кінасталіцай - Канамі. Геаграфія ўдзельнікаў гульні генералаў таксама ўражвае: ад бразільскага ўзбярэжжа да ціхаакіянскіх астравоў Японіі. Дарэчы, самі японцы адзначылі высокі ўзровень арганізацыі турніру і ацанілі спрыяльныя кліматычныя ўмовы.

На сёлетнім турніры неаднаразова ўжываецца слова ўпершыню. Упершыню рэкордная колькасць ўдзельнікаў - 90, упершыню чэмпіянат у Мінску, упершыню відэатрансляцыя ў Інтэрнэце.