Мужчыну, якога інспектары ДАІ спрабавалі спыніць з выкарыстаннем табельнай зброі, на днях затрымалі. Ім аказаўся жыхар пасёлка Сёмкава. Прычым, без вадзіцельскага пасведчання. Яно і зразумела, ліхач чатыры разы садзіўся за руль падшафэ. І праходзіў па дзвюх крымінальных справах. У яго крыві на момант парушэння выявілі без малога 1,5 праміле алкаголю.
Тэму працягне Аляксандра Штэмплеўская.
Цяпер гэтаму маладому чалавеку быць на тэлеэкране сорамна перад сваякамі, блізкімі, знаёмымі. Зрэшты, раней турботы родных і этычны бок пытання яго не моцна хваляваў. У кастрычніку чацвёрты раз быў затрыманы п'яным за рулём. Зараз праваахоўнікі прынялі рашэнне аб арышце.
Кацярына Біруля, следчы Цэнтральнага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: Устаноўлена, што падазроны быў неаднаразова затрыманы ў стане алкагольнага ап'янення. 27 кастрычніка ён кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.
Апошні раз парушальніка затрымлівалі са стральбой і пагоняй. Дарожная міліцыя спрабавала спыніць ліхача глыбокай ноччу на вуліцы Ціміразева. Але замест таго, каб націснуць на тормаз, вадзіцель націснуў педаль газу. Не спынілі хлопца ні сірэна, ні папераджальныя стрэлы.
БМВ спынілася, калі ў машыны лопнула камера аўтапакршыкі. Зараз зразумела, чаму аўтамабіліст так імкнуўся пазбегнуць нежаданага прыпынку. Вадзіцельскіх правоў за п'яную язду яго пазбавілі яшчэ чатыры гады таму. 200 грамаў гарэлкі ў клубе хлопца зноў пацягнулі на подзвігі. Начная пагоня ўразіла не толькі інспектараў, але і грамадзян.
Сам затрыманы кажа, што палова з таго, што пішуць пра яго ў СМІ, хлусня. Але з адным фактам ніяк не паспрачацца. Вадзіцель ізноў садзіўся п'яным за руль. Зараз, па той бок калючага дроту, ён ізноў абяцае, што больш п'яным за руль не сядзе. За руль свайго БМВ ужо дакладна. Зараз вадзіцелю пагражае канфіскацыя аўто. На затрыманым дзве непагашаныя судзімасці. Трэцяя можа адправіць яго за краты на тры гады.














