Свіслач стане суднаходнай

1 апреля 2014
Ужо на наступным тыдні па галоўнай воднай артэрыі Мінска будуць курсіраваць пасажырскія судны. Яны будуць экскурсійнымі і змогуць пракаціць па рацэ каля трыццаці турыстаў. Але ўжо ў маі запусцяць як мінімум тры новыя параходы, якія будуць дапаўняць пасажырскі наземны транспарт - аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Дарэчы, водны маршрут ужо распрацаваны.